Славаччына асудзіла Грузію і падтрымала Расею

13.08.2008 / 20:05

Славацкія кіраўнікі лічаць Грузію адказнай за эскаляцыю напружанасьці на Каўказе. «Вайну справакавала Грузія», — заявіў прэм'ер рэспублікі Робэрт Фіца. «У рэгіёне быў правакатар, і мы ведаем, хто справакаваў канфлікт», — падкрэсьліў ён. Віцэ-сьпікерка парлямэнту Славаччыны Ганна Бялоўсава заявіла сёньня, што «Грузія зьдзейсьніла спробу распачаць генацыд, і яе кіраўнікоў павінен судзіць міжнародны трыбунал». На яе думку, многія эўрапейскія СМІ неаб'ектыўна інфармуюць пра падзеі ў Грузіі. Яна нагадала, што агрэсію на Цхінвалі і Асецію першымі пачалі грузінскія сілы.

МБ