«Дарога на Вільню» на «Белсаце»

У аснове сцэнару — разважаньні двух герояў, якія падарожнічаюць па старым Віленскім тракце.

14.08.2008 / 11:36

Дакумэнтальны фільм. 2008, Беларусь

Асновай сцэнарыя з’яўляюцца разважанні двух герояў, якія падарожнічаюць па старым Віленскім тракце. Адзін з іх — вядомы гісторык і публіцыст Сяргей Харэўскі, другі — выбітны аўтар і выканаўца Зміцер Бартосік. Іхнія роздуму прыводзяць да высновы, што без належнай увагі і рэстаўрацыйных прац нашым нашчадкам застануцца толькі руіны. Не будзе ані Крэўскага замку, ані сядзібы Агінскіх. А разам са знікненнем культавых помнікаў даўніны, мы страцім і дух Віленскага тракту. Мы наведваем Радашкавічы, Плябань, Мясату, Ракуцёўшчыну, Залессе, Крэва, дзе калісьці была заключаная Крэўская унія.