Грузія выйшла з СНД

14.08.2008 / 18:35

Як паведаміў дэпутат ад Рэспубліканскай партыі Георгі Тартладзэ, сёньня на паседжаньні грузінскага парлямэнту было прынята некалькі пастановаў: сярод іх — пастанова аб выхадзе з СНД і дэнансацыі статута СНД . Таксама парлямэнт зацьвердзіў рашэньне прэзыдэнта Грузіі аб дэнансацыі Дагамыскага пагадненьня 1993 года, у адпаведнасьці з якім міратворчыя сілы Расеі знаходзіліся на тэрыторыі Грузіі.