На Свіслачы прайшоў парад SUP-сёрфераў ФОТА

04.06.2017 / 18:18

Нягледзячы на халодны пачатак лета, у суботу на Свіслачы прайшоў парад SUP-сёрфераў, паведамляе tut.by. Гэта дастаткова новы від спорту для Беларусі. Ён заключаецца ў тым, што вясляр стаіць на дошцы ад віндсёрфінгу, але дапамагае сабе рухацца з дапамогай вясла.

Удзельнікі прыходзілі і з надзіманымі дошкамі. Яны пачыналі свой маршрут на пляцоўцы каля Палаца спорту, плылі да парку Горкага, а потым вярталіся назад.