Азаранка даведалася, хто будзе яе першай суперніцай пасля вяртання на корт

18.06.2017 / 16:31

Першай суперніцай беларускай тэнісісткі пасля вяртання ў ВТА-тур стане японка Рысу Адзакі.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая вяртаецца ў ВТА-тур пасля перапынку, звязанага з нараджэннем сына, даведалася суперніцу па стартавым раўндзе турніру ВТА ў Іспаніі, перадае «Прессбол».

Наша суайчынніца, якая атрымала ад арганізатараў wild card, згуляе з японкай Рысой Адзакі (73 ВТА). Дакладны час пачатку матча стане вядома пазней.

Гэта будзе першая сустрэча Азаранкі і Адзакі.

Прэс-служба ВТА апублікавала спецыяльны ролік, прысвечаны вяртанню ў тур экс-першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі.