ФОТАФАКТ: пісьменнік Алесь Кіркевіч зграбае траву на сядзібе Быкава

18.06.2017 / 21:06

Юнакі з розных гарадоў Беларусі правялі летнік на радзіме Васіля Быкава ў Бычках, на Вушаччыне. «Сам дом-музей Васіля Быкава — у добрым стане, а вось у школе, дзе вучыўся класік, пакуль яшчэ шмат работы, — піша ў сябе ў фэйсбуку пісьменнік, былы палітвязень Алесь Кіркевіч. — Таму — яшчэ вернемся!»

Фота Франака Вячоркі.

Напярэдадні дня народзін Васіля Быкава ў Бычках традыцыйна ўручаюць прэмію «За свабоду думкі». Сёлета ёю быў уганараваны Зміцер Дашкевіч.