37 чалавек атруціліся грыбамі, трое памерлі

Больш за ўсё ахвяраў лясных дарункаў сёлета ў Менску — 22 чалавекі.

20.08.2008 / 15:01

Больш за ўсё ахвяраў лясных дарункаў у Менску — 22 чалавекі. Трох чалавек з сталіцы, Гомельскай ды Гарадзенскай абласьцей дактары выратаваць не змаглі.

Цікава, што ўсе пацярпелыя цьвердзілі, што елі толькі ядомыя грыбы. Да жалю, некаторыя людзі ня могуць адрозьніць ядавіты грыб ад ядомага, а тым ня менш ідуць у лес, — наракае на старонках «Народнай газеты» Анжэла Скуратовіч, загадчыца аддзяленьня гігіены харчаваньня Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя.

Ад яе ж і парада: ня толькі ня браць старыя ды невядомыя грыбы, але й ядомыя варыць два разы й ня менш за 50 хвілін, і па кожным разе старанна прамываць пад струменем цякучай вады.

cz