Дачка сябра Пуціна сышла ў апазіцыю

Дачка рэктара Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта Уладзіміра Літвіненкі, які двойчы ўзначальваў выбарчы штаб Уладзіміра Пуціна, вырашыла ўступіць у створаны Міхаілам Хадаркоўскім апазіцыйны рух «Открытая Россия», паведамляе belsat.

16.07.2017 / 10:26

Фота ТАСС.

«Упэўнена, што мой тата Уладзімір Сцяфанавіч Літвіненка, рэктар Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта, мяне ў гэтым рашэнні падтрымлівае», — напісала Вольга Літвіненка ў Фэйсбуку.

Вольга Літвіненка з 2007 па 2011 год была дэпутатам Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга. Шэсць гадоў таму яна з'ехала з Расіі.

«Открытая Россия» была заснавана акцыянерамі ЮКАСа і прыватнымі асобамі ў 2001 годзе. Следчы камітэт РФ неаднаразова праводзіў ператрусы ў офісах і кватэрах супрацоўнікаў руху ў Маскве.

У красавіку гэтага года Генпракуратура Расіі прызнала «Открытую Россию» непажаданай арганізацыяй.

nn.by