«Гэта мая жонка. А, не, гэта Меркель»: кіраўнік Еўракамісіі скінуў званок на прэс-канферэнцыі ВІДЭА

29.07.2017 / 16:31

Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер з-за нечаканага званка быў вымушаны перапыніць прэс-канферэнцыю з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца і віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Марашам Шэўчавічам, піша Meduza.

Юнкер палез у кішэню па тэлефон са словамі: «Гэта мая жонка. Прашу прабачэння». Ён скінуў званок, пасля чаго зразумеў, што тэлефанавала не жонка: «Не, гэта была місіс Меркель». І засмяяўся.

nn.by