Ва Уздзенскім раёне двое хлопцаў на матацыкле ўрэзаліся ў дрэва

13.08.2017 / 17:00

Ва Уздзенскім раёне два хлопцы на матацыкле сур'ёзна пацярпелі ў ДТЗ, паведамілі БелТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася ў ноч на 13 жніўня. Матацыкл, на якім ехалі маладыя людзі, з'ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Яны засталіся жывыя, але атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.