Мінпрацы прапануе адпускаць бацьку ў адпачынак на 2 тыдні пасля нараджэнні дзіцяці

14.08.2017 / 17:00

Норма аб прадастаўленні кароткачасовага бацькоўскага водпуску прапанаваная для ўключэння ў праект Працоўнага кодэкса. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

Мяркуецца, што прадастаўленне такога бацькоўскага адпачынку будзе абавязковым для наймальніка. Яго працягласць - па жаданні сям'і - да 14 дзён. Скарыстацца такім адпачынкам можна будзе, калі норма ўвойдзе ў Працоўны кодэкс, у першыя паўгода пасля нараджэння дзіцяці. Гэты сацыяльны водпуск не будзе аплачвацца.