У Лідзе абрынуўся балкон пятага паверха ФОТА

18.08.2017 / 17:05

17 жніўня лідскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў кватэры дома па вуліцы Варшаўскай абрынулася бетонная агароджа балкона.

У момант здарэння гаспадыня-пенсіянерка знаходзілася на вуліцы непадалёк ад дома. Аб тым, што здарылася, яна даведалася ад суседзяў па тэлефоне.

Пацярпелых няма. Прычынай здарэння магла быць карозія мацавання агароджы, паведамляе прэс-служба МНС.