У Віцебскім раёне забаранілі заходзіць у лес

18.08.2017 / 17:22

Лясы і тарфянікі Віцебскага раёна ад 18 жніўня наведваць забаронена, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Віцебскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (ДВЛГА).

Гэта абумоўлена пажаранебяспечнай сітуацыяй. У астатніх раёнах вобласці рашэнне пра забарону заходзіць у лясы пакуль не прымалася.

У гэтыя выхадныя на Віцебшчыне чакаецца да 33 градусаў цяпла.