МЗС Расіі назваў «штучнай шуміхай» тэксты еўрапейскіх СМІ пра вучэнні «Захад-2017»

25.08.2017 / 21:42

МЗС Расіі назваў «шуміхай» матэрыялы заходніх СМІ аб расійска-беларускіх вучэннях «Захад-2017», паведамляецца на сайце расейскага ведамства.

На думку міністэрства, «шуміха» носіць «штучны характар» і разлічаная на тое, каб абгрунтаваць еўрапейскай грамадскасці выдаткі на нарошчванне ваеннай актыўнасці НАТА.

У ведамстве адзначылі, што «менавіта гэтыя дзеянні вядуць да нарастання ваеннай напружанасці ў Еўропе».

У каментары міністэрства замежных спраў Расіі запэўніла, што вучэнні носяць выключна абарончы характар.