У расійскім горадзе на 600 тысяч чалавек урачыста адкрылі калонку з вадой ФОТАФАКТ

Апошнія дзесяць гадоў жыхарам вуліц Шпальная і Страявая ў Томску падвозілі ваду два разы на тыдзень у цыстэрнах, таму адкрыццё калонкі для іх — падзея.

27.08.2017 / 09:47

Адкрыццё калонкі. Фота tomsk.ru.

Раней у жыхароў вуліц быў свой калодзеж, аднак вада ў ім сапсавалася і стала карычневай.

На дзвюх вуліцах знаходзяцца 78 прыватных дамоў. Цяпер жыхары нарэшце змогуць падключыцца да сетак і правесці водазабеспячэнне.

Фота tomsk.ru.

Ва ўрачыстым адкрыцці калонкі бралі ўдзел мэр горада Іван Кляйн і старшыня гарадской думы Сяргей Паноў.

«Доўгі час людзі мелі цяжкасці не толькі з падвозам вады, але і падвяргалі сябе небяспецы ў выпадку пажару. У дамах пакуль яшчэ няма вады, але на вуліцах яна ўжо ёсць. У гэтым раёне знаходзяцца 29 калодзежаў, з якіх можна падключаць ваду ў дамы», — сказаў Кляйн.

nn.by