Мінадукацыі: Харчаванне ў дзіцячых садках не падаражэе

28.08.2017 / 14:37

Цэны на харчаванне ў дзіцячых садках застануцца ранейшымі. У бліжэйшы час кошт сняданкаў, абедаў і вячэр там павышаць не будуць.

— Зараз кошт харчавання ў сярэднім складае ад 41 рубля да 77 рублёў у месяц, — распавяла Альбіна Давідовіч, начальнік аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Кошт залежыць ад шматлікіх фактараў. Напрыклад, узросту дзіцяці, рэжыму працы дзіцячага саду. Даражэй за ўсё цяпер абыходзіцца харчаванне ў санаторыях, дзе дзеці, адзначыла спецыяліст, ядуць фактычна пяць разоў на дзень.

У апошні раз харчаванне ў дзіцячых садках даражэла ў лютым 2016 года. Тады выдаткі на сняданкі, абеды, вячэры выраслі на 5%.