Прэзідэнт Францыі ўзяў з прытулку беспароднага сабаку ФОТАФАКТ

28.08.2017 / 17:52

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон узяў з прытулку сабаку. Ён абраў сабе ў гадаванцы метыса грыфона і лабрадора, падгадаванага сабаку па мянушцы Нэма, паведаміў 28 жніўня тэлеканал BFMTV. Па дадзеных крыніцы, сабака названы ў гонар героя рамана Жуля Верна «Дваццаць тысяч лье пад вадой».

Un nouveau chien à l'Elysée : Nemo, adopté par les Macron à la SPA https://t.co/AGuVGOnokn pic.twitter.com/M7NCiq14ke

— Paris2015 (@paris_2015) 28 августа 2017 г.