Галоўны трэнер зборнай: Хочацца праваліцца ад сораму

03.09.2017 / 21:38

abff.by

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка пракаментаваў паражэнне ад Швецыі (0:4) у рамках кваліфікацыі ЧС-2018.

— Шчыра кажучы, тут шмат не скажаш. Хочацца праваліцца ад сораму. Не ведаю, якое пачуццё ў людзей, якія гэта зрабілі. Але я адчуваю сорам, бо выхаваны так.

Гульцы зборнай не павінны такія памылкі дапускаць. Яны нас прыбілі, і ўсё скончылася. Не магу сказаць, што ў хлопцаў не было жадання. Ім хацелася пасля Люксембурга згуляць годна. Але атрымалася так, як атрымалася.

— Няма жадання ўсё кінуць?

- Ёсць кантракт, які я павінен выканаць. Хоць я адчуваю непрыемныя пачуцці, якія не перадаць словамі, - сказаў Крывушэнка на прэс-канферэнцыі.