У Мінску аўтамабіль уцякаў ад пагоні, урэзаўся ў слуп і загарэўся: кіроўца загінуў

09.09.2017 / 10:29

У Мінску аўтамабіль сёння раніцай урэзаўся ў слуп і загарэўся, кіроўца загінуў, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Фота ДКСЭ

ДТЗ адбылося на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава ў кірунку вуліцы Касманаўтаў.

«Аўтамабіль Mitsubishi праехаў святлафор на забараняльны чырвоны сігнал. На гэта звярнулі ўвагу дзяжурныя патрульна-паставой службы. Кіроўца пры перасячэнні скрыжавання не справіўся з кіраваннем, уехаў у слуп. Адбылося ўзгаранне, і ён памёр на месцы», — сказаў Сяргей Зараник.

Упраўленне ДАІ разам з экспертамі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску праводзяць фотафіксацыю месца здарэння. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.