У Швейцарыі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі: атрымалі траўмы 27 чалавек

11.09.2017 / 16:03

У швейцарскім кантоне Уры каля вёскі Андэрмат сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі.

У выніку аварыі траўмы атрымалі 27 чалавек. Рух цягнікоў на ўчастку цалкам спынены.

На месцы здарэння працуюць брыгады медыкаў і ратавальнікаў. Пра прычыны здарэння інфармацыі пакуль няма.