У Мінску адкрываюцца бясплатныя курсы ўкраінскай мовы

Іх запускае амбасада Украіны пры падтрымцы Таварыства беларускай мовы.

11.09.2017 / 17:49

Старшыня ТБМ Алег Трусаў у размове з «Нашай Нівай» падкрэсліў, што менавіта беларускі бок ініцыяваў арганізацыю такіх курсаў у Мінску. 

«У нас ужо існуюць курсы польскае мовы праз беларускую, таму мы вырашылі прапанаваць новаму ўкраінскаму амбасадару арганізаваць такія ж курсы ўкраінскай. Яны з радасцю пагадзіліся і нават адшукалі выкладчыка, які добра валодае і беларускай, і ўкраінскай мовамі», — распавёў спадар Трусаў.

Бясплатныя заняткі пачнуцца 6 кастрычніка і, як плануецца, будуць праходзіць штопятніцу з 18:00 да 19:30 ў офісе ТБМ па вуліцы Румянцава, 13.

Запісацца на курсы і атрымаць больш дэтальную інфармацыю можна па тэлефонах:

Ілья Параскевіч