Пуцін і Абама прынеслі дары Ісусу. Такога касцёла вы яшчэ не бачылі ФОТЫ

11.09.2017 / 21:29

Мастак Уладзімір Кандрусевіч распісаў сцены віцебскага касцёла Св. Антонія Падуанскага.

На сценах святыні можна ўбачыць анёлаў з саксафонамі і дудою, палітыкаў і біблійныя матывы ў сучасных рэаліях.

Парафію Св. Антонія Падуанскага зарэгістравалі ў Віцебску ў 2001 годзе. Тады ж пад будынак касцёла набылі былы Дом культуры таварыства глухіх, які знаходзіўся ў занядбаным стане (Гагарына, 46а). Асвячэнне касцёла адбылося сёлета ў чэрвені.

Стары касцёл Св. Антонія знаходзіўся ў Віцебску на Ратушнай плошчы.

У 1940-я гады ў касцёле зрабілі антырэлігійны музей. У 1961 годзе будынак узарвалі.

Цяпер касцёл Св. Антонія выглядае вось так.

news.vitebsk.cc