На чацвер абяцаюць дажджы і парывісты вецер

13.09.2017 / 11:56

Ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы + 9—15, днём будзе ад +16 па паўночным захадзе да +25 па паўднёвым усходзе.

У Мінску — +17—19, дождж.