У Беларусі расійскіх лётчыкаў сустракалі хлебам і соллю ФОТАФАКТ

На аэрадромах у Баранавічах і ў Гродзенскай вобласці ўжо прызямліліся расійскія вайскоўцы, якія сумесна з беларускімі авіятарамі возьмуць удзел у вучэннях «Захад-2017».

13.09.2017 / 12:09

Фота Вадзіма Апарына.

З гэтай нагоды ў сацсетках запусцілася хваля абмеркаванняў, некаторыя карыстальнікі лічаць, што так гасцінна сустракаць нельга.

Глядзіце, браты украінцы, як у Беларусі сустракаюць расейскіх акупантаў.

Фота: https://t.co/ljOw3UXAjv pic.twitter.com/RhthZ1HIXO

— Alaksiej Sipačoŭ (@sipaczou) 13 сентября 2017 г.

Старт вучэнняў запланаваны на 14 верасня, а пакуль лётчыкаў і інжынерна-тэхнічны склад палка збіраюцца забаўляць экскурсіямі і канцэртамі. Скончацца вучэнні 20 верасня. Па афіцыйных дадзеных, у іх прымуць удзел да 13 тысяч вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

«Вейшнорыя», «Весбарыя» і «Лубенія» нападаюць на Беларусь і Расію — сцэнар вучэнняў «Захад-2017»

КК