У Мінску падчас руху загарэўся электробус ФОТАФАКТ

14.09.2017 / 14:34

У Мінску 14 верасня на вуліцы Даўгабродскай загарэўся электробус. Інфармацыю пацвердзіла Tut.by афіцыйны прадстаўнік МДУ МНС Вольга Мельчанка.

Паведамленне пра пажар паступіла ратавальнікам у 13.40. Калі яны прыбылі на месца выкліку, электробус гарэў адкрытым полымем. Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне.

Пасажыраў у транспартным сродку не было. Кіроўца электробуса не пацярпеў.