У Светлагорскім раёне ў санаторыі атруціліся некалькі дзяцей, выпіўшы сродак ад насякомых

14.09.2017 / 18:05

Здарэнне адбылося 14 верасня ў адным з санаторыяў пад Светлагорскам, паведамілі TUT.BY крыніцы.

Пяць дзяцей ва ўзросце 10-15 гадоў з Рагачоўскага раёна трапілі ў бальніцу з атручваннем.

Школьнікі, якія адпачывалі ў санаторыі, выпілі нейкую вадкасць. Па некаторых дадзеных, гэта было сродак ад насякомых. Пасля чаго іх стан рэзка пагоршыўся і іх шпіталізавалі ў раённую бальніцу.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.