Іспанскі спецназ пачаў займаць участкі для галасавання ў Каталоніі

01.10.2017 / 10:41

Спецназ блакуе ўчастак для галасавання ў гарадку, дзе мае галасаваць кіраўнік урада Каталоніі.

Іспанскі спецназ пачаў займаць участкі для галасавання ў Каталоніі. Спецназаўцы сілай адбіраюць скрыні для галасавання і бюлетэні або перакрываюць уваходы на ўчасткі: большасць іх месціцца ў школах.

Прысутныя каталонцы або кладуцца на падлогу, або сядаюць, або пляскаюць у далоні, але не ўжываюць сілы.

Урад Каталоніі абвясціў, што грамадзяне могуць галасаваць на любым участку.

СГ