65 гадоў самаму гучнаму тэракту Другой сусьветнай вайны

У ноч на 22 верасьня 1943 г. быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Сымбалічна, што на наступны дзень пачалося вызваленьне Беларусі ад нацыстаў. 23 верасьня быў вызвалены Камарын.

22.09.2008 / 12:42

У ноч на 22 верасьня 1943 г. быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ.

Тэракт па заданьні партызанскай групы "Дзімы" (Давіда Кеймаха) зьдзейсьніла Алена Мазанік, заклалаўшы бомбу ў ложак тагачаснага кіраўніка генэральнай акругі Беларусь. Мазанік працавала ў Кубэ пакаёўкай.

Сымбалічна, што на наступны дзень пачалося вызваленьне Беларусі ад нацыстаў. 23 верасьня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтар (паводле тагачаснага адміністрацыйнага падзелу) Камарын. Сёньня гарадзкі пасёлак у Брагінскім раёне.

ул. інф.