Прыднястроўе хоча разысціся з Малдовай па прыкладзе Чэхіі і Славаччыны

01.12.2017 / 10:31

Прэзідэнт непрызнанага Прыднястроўя Вадзім Краснасельскі прапанаваў варыянт прыднястроўскага ўрэгулявання шляхам ўстанаўлення паміж Ціраспалем і Кішынёвам сяброўскіх адносін на прыкладзе Чэхіі і Славакіі, піша ria.ru

«Можа быць, мы згладзім шурпатасці і ў адзін дзень зразумеем, што ўсё выдатна, усё задавальняе — эканомікі працуюць, мір ёсць, дык давайце захаваем гэты статус-кво, прызнаем адзін аднаго і заключым мір аб дружбе і згодзе на тысячу гадоў, вобразна кажучы. Як Чэхія і Славакія, да прыкладу. Вось да гэтага трэба ісці, і да гэтага мы прыйдзем абавязкова», — сказаў Краснасельскі на прэс-канферэнцыі.