64-гадоваму мужчыну стала дрэнна за рулём: ён паспеў прыпаркавацца і памёр

02.12.2017 / 14:06

У пятніцу, 1 снежня, на стаянцы каля крамы на вуліцы Урыцкага ў Бабруйску памёр мужчына, піша Коммерческий курьер.

Звалі мужчыну Фёдар Іванавіч, было яму 64 гады. Раніцай разам з жонкай Наталляй Аляксандраўнай і ўнучкай Настассяй яны на старэнькім ВАЗ 2106 выехалі з вёскі Ламбова. На пад'ездзе да скрыжавання з вуліцай Мінскай кіроўцу стала дрэнна. Ён паспеў збочыць на паркоўку.

— У гэты дзень Фёдар павінен быў здаваць аналіз крыві, - кажа Наталля Аляксандраўна. - Ён сардэчнік, да гэтага не раз забіралі на хуткай у рэанімацыю. Павінны былі перасадку рабіць. Не паспелі.