У ЗША пасажырскі цягнік на поўнай хуткасці зваліўся з моста на шашу

18.12.2017 / 20:00

Washington State Patrol / EPA

У штаце Вашынгтон на паўночным захадзе ЗША пасажырскі цягнік сышоў з рэек, у выніку чаго адзін з яго вагонаў упаў з чыгуначнага моста проста на аўтамабільную шашу. Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак на чыгуначнай лініі, якая была здадзеная ў эксплуатацыю ў гэтым месяцы паведамляе Fox News.

У выніку на шашы Interstate 5 ўтварыўся буйны затор.

Паведамляецца пра вялікую колькасць пацярпелых. Пакуль паліцыя кажа пра шасцярых загінулых і 70 параненых, якія знаходзяцца ў лякарнях.

An Amtrak train has derailed south of Seattle, and authorities say "injuries and casualties" were reported https://t.co/fYrBO2uQO5 pic.twitter.com/kY9jzLVYEM

— Bloomberg (@business) 18 декабря 2017 г.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

nn.by