У Беларусі з'явіцца «дыстанцыйнае тэставанне». Што гэта такое?

19.12.2017 / 08:56

Новы від рэпетыцыйнага тэставання — дыстанцыйнае — будзе ўведзены з лютага 2018 года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

«Цяпер завяршаецца першы этап рэпетыцыйнага тэставання. З 20 снежня ўсе, хто ў ім удзельнічаў, змогуць на сайце РІКВ атрымаць поўны разбор сваіх тэстаў, — сказаў Юрый Міксюк. - З лютага наступнага года ўводзіцца яшчэ адзін від рэпетыцыйнага тэсціравання — дыстанцыйнае, якое дазволіць бясплатна ўсім жадаючым зайсці на сайт і па ўсіх 15 прадметах адпрацаваць усю тэхналогію з разборам заданняў, са знаходжаннем памылак».

Паспрабаваць свае сілы ў рэпетыцыйным тэставанні змогуць яшчэ некалькі разоў на працягу гэтага навучальнага года.