Біёлагі высветлілі, куды рухаецца эвалюцыя мужчын і жанчын

У апошнія гады навукоўцы часта спрачаюцца аб тым, ці спынілася эвалюцыя людзей пасля таго, як узніклі першыя цывілізацыі і іх прадстаўнікі перайшлі да жыцця ў вялікіх грамадствах. Некаторыя біёлагі заяўляюць, што біялагічная эвалюцыя Homo sapiens запаволілася або нават спынілася. Некаторыя з імі не згодныя.

19.12.2017 / 19:14

Пітэр Вісшар з Квінслэндскага ўніверсітэта (Аўстралія) і яго калегі паспрабавалі знайсці сляды натуральнага адбору сярод 500 тысяч брытанцаў 50—70 гадоў, якія ахвяравалі сваю ДНК праекту Biobank, паведамляеца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе PNAS.

Навукоўцаў цікавіла тое, як розныя дробныя варыяцыі ў генах і адметных рысах анатоміі і знешнасці могуць уплываць на колькасць іх дзяцей. Падчас эксперыменту было выдзелена каля дзясятка рысаў іх знешнасці і анатоміі, а таксама звязаныя з імі гены, якія ўплывалі на рэпрадуктыўны поспех.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што эвалюцыя чалавецтва не спынілася, і яна штурхае мужчын у бок павышэння масы цела, а жанчын — у бок сярэдняга росту і ранняга наступлення палавое спеласці.

nn.by