З 2018 года Беларусь спыніць імпарт электраэнергіі з Расіі 

20.12.2017 / 23:46

Расія і Беларусь не дамовіліся аб кошце імпарту электраэнергіі. З-за гэтага з 2018 года краіна адмаўляецца ад яе імпарту, заявіў у парламенце міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык.

«Мы скончылі перамовы з Расіяй», - адзначыў ён, дадаўшы, што па тых цэнах, якія Мінску прапануе Масква, Беларусь купляць электраэнергію не стане. «Будзем уласнай выпрацоўкай замяшчаць», - дадаў Патупчык, падкрэсліўшы, што з 2018 года Мінск адмаўляецца «ад імпарту электраэнергіі».