«Мастакі поштай»: атрымай 5 лістоў з небанальнымі гісторыямі пра знакавых беларускіх творцаў

21.12.2017 / 18:30

У класнага праекта «Купала поштай» з'явіўся лагічны працяг — праект «Мастакі поштай». Кожны тыдзень падпісанты будуць атрымліваць лісты з гісторыямі пра беларускіх творцаў.

5 лістоў рассылкі распавядуць пра беларускіх мастакоў у Парыжы, аб незвычайных дэталях партрэтаў і нацюрмортаў з калекцыі праекта «Арт Беларусь». Кожны тыдзень падпісанты будуць атрымліваць лісты з гісторыямі пра беларускіх творцаў.

Кожны з пяці лістоў рассылкі будзе прымеркаваны да пэўнага зімовага свята: ад Ханукі да праваслаўнага Раства. Не абыдзецца і без падарункаў.

Праект стартаваў у снежні і працягнецца да сярэдзіны студзеня.