У Мінску напалі з нажом на пажылую жанчыну

30.12.2017 / 19:39

Супрацоўнікамі сталічнай міліцыі адшукваецца малады чалавек, які здзейсніў 29 снежня ў пад'ездзе дома па вул.Куйбышава напад на пажылую мінчанку. Заведзена крымінальная справа.

Падчас агляду на месцы здарэння былі знойдзены ножны ад нажа: даўжыня - 82 мм, шырыня - 39 мм.

Прыкметы падазраванага: мужчына, на выгляд 20-30 гадоў, рост каля 175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя кароткія.

Быў апрануты: куртка крыху вышэй сярэдзіны сцягна з капюшонам з мехам светлага колеру; цёмныя штаны з падоўжнымі вузкімі ўстаўкамі белага колеру; спартыўны абутак цёмнага колеру (як мяркуецца, зялёна-чырвонага колеру).

Асаблівыя прыкметы: завушніца з металу серабрыстага колеру ў вуху.