У Гомелі ў навагоднюю ноч згарэлі дзве вулічныя ёлкі. Разам з ілюмінацыяй і цалкам ВІДЭА

01.01.2018 / 12:22

У Гомелі ў навагоднюю ноч выратавальнікам двойчы прыйшлося тушыць штучныя вулічныя елкі з ілюмінацыяй. У абодвух выпадках ад навагодніх дрэў застаўся толькі каркас.

У гадзіну ночы ў МНС паступіла паведамленне аб загаранні 15-метровай штучнай навагодняй елкі каля прахадной КУП «Гарэлектратранспарт» на вул. Тралейбуснай, 1. А праз паўтары гадзіны выратавальнікам давялося імчацца ўжо на плошчу Перамогі - там гарэла таксама 15-метровая штучная ёлка з ўпрыгожваннямі.