У ЗША блізняты нарадзіліся ў розныя гады

02.01.2018 / 15:43

У шпіталі каліфарнійскага горада Дэлана жанчына нарадзіла блізнятаў з розніцаю ў 18 хвілін, але ў розныя гады. Хлопчык паспеў нарадзіцца за дзве хвіліны да канца 2017 года, а ягоная сястра прыйшла на свет у 00.16 у 2018, паведамляе wgntv.com.

Маці блізнятаў-рознагодкаў. Фота — Youtube.

Гэта чацвертае і пятае дзіця Марыі і Хаакіна Эсперанца. У пары ўжо ёсць тры старэйшыя дачкі. Цікава, што хлопчык і дзяўчынка нарадзіліся прыкладна на месяц раней за тэрмін — і будуць мець у дакументах розныя гады нараджэння, з'яўляючыся пры гэтым блізнятамі.