У Гомелі на стадыёне каля гімназіі знойдзена цела падлетка

06.01.2018 / 15:36

Раніцай 6 студзеня на спартыўнай пляцоўцы каля гімназіі №36 г. Гомеля знойдзенае ў пятлі цела 16-гадовага хлопца, паведамляе «Гомельская праўда».

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.2 арт.145 (давядзенне да самагубства непаўналетняга) Крымінальнага кодэкса. Гэта звычайная працэдура ў такіх выпадках, каб правесці разбіральніцтва.

Хлопец быў навучэнцам аднаго з каледжаў Гомеля.