Як васьмікласнік з Беларусі майніць крыптавалюту, зарабляючы больш за сярэднюю зарплату ў горадзе

Беларускі васьмікласнік Мікіта сабраў ферму для здабычы крыптавалюты на хатнім балконе, перадае «Бі-Бі-Сі». $2000 на неабходнае абсталяванне хлопцу дала маці. Колькі зарабляе школьнік і як ён здолеў запэўніць маці ў мэтазгоднасці такіх інвестыцый? 

24.01.2018 / 15:13

Мікіта Маляўскі. Кадр з відэа ВВС.

Майнінг-ферма Мікіты прыносіць яму 13 даляраў за дзень, што ў месяц складае каля 400 даляраў — больш за сярэдні заробак у горадзе, дзе жыве хлопец. 

«Маці я распавядаў, што нібыта ёсць гара, і ёсць людзі з рыдлёўкамі, якія з гэтай гары могуць здабыць золата, жалеза. І майнінг — гэта тое ж самае, толькі ў інтэрнэце», — кажа Мікіта. Але маці дагэтуль не разумее, каму патрэбная гэтая крыптавалюта. 

Нагадаем, майнінг ў Беларусі не адносіцца да прадпрымальніцкае дзейнасці, і даходы ад крыптавалютных аперацый не абкладаюцца падаткамі да 1 студзеня 2023 года.

nn.by