Пайшоў з жыцця баранавіцкі музыка і патрыёт Валер Шыла

24.01.2018 / 22:41

Валер Шыла падтрымліваў беларускае адраджэнне. Выступаў на разнастайных імпрэзах Таварыства беларускай мовы ім. Ф. Скарыны, прымаў удзел у акцыях. У 2006 годзе быў сярод удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону быў затрыманы і пакараны дзесяццю суткамі арышту, якія адседзеў у Жодзінскай турме. У 2014 годзе, ужо хворы, два разы ездзіў у Кіеў на Майдан.

2014 год. Валер Шыла на фэсце ў гонар Яна Развадоўскага, заснавальніка Баранавіч. Фота: Аляксей БЕЛЫ

«Ён быў сапраўдным, шчырым беларускім патрыётам, які ўсім сэрцам, усёй душою любіў сваю Бацькаўшчыну, — расказаў Intex-press баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. — Гэта быў светлы, сціплы і таленавіты чалавек, выдатны музыка і выкладчык».

Рэдакцыя «Нашай Нівы» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім.

Intex-press