Лоб у лоб: у ДТЗ пад Бераставіцай адзін кіроўца загінуў, другі — у рэанімацыі ФОТА

29.01.2018 / 16:47

Жудаснае ДТЗ адбылося ўвечары 27 студзеня на трасе ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.

40-гадовы мужчына на аўтамабілі «Seat» выехаў на сустрэчную паласу, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з «Фальксвагенам». У выніку, кіроўца «Сеата» загінуў на месцы. 47-гадовую жанчыну, якая была за стырном «Фальксвагена», даставілі ў бальніцу, яна ў рэанімацыі, паведамляе ДАІ.

УШ