Літоўскі стартап сабраў $6 мільёнаў і знік, пакінуўшы інвестарам адно слова на сваёй старонцы

29.01.2018 / 17:26

Сайт праекта па стварэнні сістэмы маркіроўкі гародніны Prodeum аказаўся выдаленым пасля васьмі дзён ICO. На гэта звярнулі ўвагу карыстальнікі Twitter. На старонцы праекта не засталося нічога, акрамя надпісу penis, паведамляе Tut.by.

Малюнак: prodeum.io Так выглядаў сайт prodeum.io 28 студзеня. Цяпер на сайце спрацоўвае пераадрасацыя.

Prodeum абяцаў інвестарам распрацаваць новую сістэму маркіроўкі гародніны і садавіны, заснаваную на тэхналогіі блокчэйн, якая дазволіла б пакупнікам адсочваць, адкуль прыбыў тавар і якія дадаткі выкарыстоўваліся пры яго вырошчванні.

Кампанія пачала продаж токенаў 20 студзеня і павінна была завяршыць ICO 13 сакавіка 2018 года. Па дадзеных TokenDesk, за восем дзён ICO праект прыцягнуў каля 6 мільёнаў даляраў.

28 і 29 студзеня карыстальнікі Twitter выявілі, што з сайта Prodeum знiкла ўся інфармацыя, а сама старонка ўяўляе сабой пустое поле са словам penis у верхнім куце.

Tut.by