Беларуская гульня, у якой трэба размаляваць аб'ёмныя фігуры ў патрэбныя колеры, стала лідарам у AppStore

Дадатак UNICORN 3D стаў лідарам сярод бясплатных гульняў крамы AppStore для айфонаў і айпадаў у Беларусі і Швецыі, а таксама трапіў на высокія пазіцыі ва Украіне, Расіі, ЗША і некаторых іншых краінах па стане на 4 лютага. 

05.02.2018 / 17:34

Таксама UNICORN 3D заняў другую пазіцыю ў агульным рэйтынгу бясплатных дадаткаў. Ягонымі суседзямі сталі YouTube ды Instagram. Сутнасць гульні палягае ў тым, каб размаляваць аб'ёмныя фігуры ў патрэбныя колеры. Кожны піксель пранумараваны, кожнаму нумару адпавядае пэўны колер. 

Мабільны дадатак распрацаваны англійскай кампаніяй, стваральнікі якой, Дзмітрый Карней ды Ігар Стуканаў, паходзяць з Беларусі. 

UNICORN 3D мае даволі высокую ацэнку карыстальнікаў — 4,7 бала на момант напісання артыкула.

nn.by