Фуркад выйграў мас-старт з перавагай 14 сантыметраў
18.02.2018 / 14:56
Reuters.com
У Пхёнчхане прайшоў мас-старт у мужчынскім біятлоне. Гонку выйграў француз Мартэн Фуркад (29 хвілін 26 секунды), прычым з розніцай 0,001 секунды (або 14 сантыметраў) у немца Сімона Шэмпа. Пераможцу вызначаў фотафініш.
Бронзу заваяваў нарвежац Эміль-Хегле Свэнсэн.
На Алімпіядзе ў біятлоне засталося правесці змяшаную эстафету, а таксама эстафеты ў жанчын і мужчын.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон