У праваслаўных пачаўся Вялікі пост

19.02.2018 / 09:32

Ён доўжыцца сем тыдняў і з'яўляецца падрыхтоўкай да сустрэчы Светлага Хрыстовага Уваскрасення (Вялікадня), якое праваслаўныя вернікі будуць адзначаць 8 красавіка.

У каталікоў пост пачаўся ў мінулую сераду, а Вялікдзень яны будуць адзначаць 1 красавіка.

Сам Вялікі пост складае першыя сорак дзён, якія ўвасабляюць саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні.