У Мінску п'яны бяспраўнік урэзаўся на скрыжаванні ў машыну: чатырохгадовая дзяўчынка ў ёй атрымала цяжкія траўмы

26.02.2018 / 15:44

Здарэнне адбылося 25 лютага каля 21:30. 30-гадовы мужчына на «Сітраэне Ксантыя», рухаючыся па вуліцы Гарэцкага з боку вуліцы Янкоўскага, урэзаўся ў «Лянча Капа», што стаяў на святлафоры. У салоне «Лянчы» на заднім пасажырскім сядзенні знаходзілася жанчына разам з 4-гадовай дачкой на руках.

У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная.

Кіроўца змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя. Падазраваны не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, адзначае прэс-служба Следчага камітэта.