Бабруйчанін атрымаў з-за мяжы 142,7 тысяч рублёў, а падаткаў заплаціў ажно на 18,6 тысяч

16.03.2018 / 17:15

Жыхар Бабруйска задэклараваў за 2017 год даход у 142,7 тысячы рублёў. Мужчына выплаціць у бюджэт 18,6 тысячы рублёў падатку, паведамляе інспекцыя МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Усяго за перыяд правядзення кампаніі жыхарамі Бабруйска ў падатковы орган пададзена 388 дэкларацый. Агульная сума вылічанага падаходнага падатку склала 249,7 тысяч рублёў.