Заткніцеся і валіце адсюль: Парашэнка падтрымаў мэсэдж Брытаніі да Расіі
16.03.2018 / 18:27
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падтрымаў мэсэдж кіраўніка Мінабароны Вялікабрытаніі Гэвіна Уільямсана, які пасля хімічнай атакі ў Солсберы і спроб Расіі сказіць факты, параіў ёй «заткнуцца і валіць».
Пра гэта ён заявіў у сябе ў Twitter.
«Хімічная атака Крамля ў Вялікабрытаніі — не што іншае, як замах на суверэнітэт Вялікабрытаніі. І наша пасланне Расіі такое ж, як і словы брытанскага міністра абароны Гэвіна Уільямсана: «Заткніцеся і валіце адсюль», — напісаў Парашэнка.