Жыхар Бярэзінскага раёна забіў жанчыну і больш за тыдзень хаваў цела ў падвале
22.03.2018 / 12:34
Бярэзінскім раённым аддзелам СК расследуецца крымінальная справа аб забойстве мясцовай жыхаркі.
Сваякі не бачылі 55-гадовую жанчыну больш за тыдзень і паведамілі пра знікненне ў міліцыю. 9 сакавіка цела жанчыны з целавымі пашкоджаннямі было знойдзена ў склепе.
Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 44-гадовы мясцовы жыхар, якога раней судзілі за маёмасныя злачынствы.
Высветлілася, што ён перыядычна пражываў у пацярпелай і дапамагаў па гаспадарцы.
Фігурант растлумачыў, што ў канцы лютага ў доме паміж імі адбыўся канфлікт: жанчына зрабіла заўвагу з нагоды нявыкананай хатняй працы. Ён нанёс ёй удары сякерай, а цела потым схаваў у склепе дома. Суседзям сказаў, што гаспадыня з'ехала ў бальніцу, а ён прыглядае за домам.